Запасы бензіну на складах нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі па стане на 1 жніўня 2008 года павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 4,8 раза і склалі 18,3 тыс. тон (13,9% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі). Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Паводле звестак Мінстата, у 6,8 раза павялічыліся запасы масел змазачных — 9,3 тыс. тон (71,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці). Запасы дызельнага паліва павялічыліся на 119,3% і склалі 38,3 тыс. тон (14,3%).
На 1 жніўня запасы топачнага мазуту скараціліся на 34,7% і склалі 12,8 тыс. тон, паведамляе БелаПАН.






