26-08, 16:47

"Белнафтахім" прапануе ўраду прадаць акцыі "Нафтана" і "Паліміра" да канца года

Канцэрн "Белнафтахім" прапануе ўраду вырашыць пытанне аб продажы акцый беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў "Нафтан" і "Палімір" да канца года, паведаміў 26 жніўня журналістам намеснік старшыні "Белнафтахіма" Міхаіл Асіпенка.

Паводле яго слоў, да 1 снежня плануецца завяршыць аб'яднанне гэтых прадпрыемстваў, каб у комплексе прапаноўваць інестару куплю акцый.

- Мы будзем рабіць акцэнт на аб'яднанні, — падкрэсліў прадстаўнік канцэрна. Ён зазначыў, што ўжо праведзена ацэнка кожнага з прадпрыемстваў, аднак пасля аб'яднання неабходна дадатковая ацэнка адзінага комплексу. 

М.Асіпенка нагадаў, што на куплю "Нафтана" прэтэндуюць дзве расійскія нафтавыя кампаніі — "Лукойл" і "Раснефць". У верасні 2008 года "Лукойл" прадаставіць у беларускі ўрад бізнес-план, у кастрычніку — сваё бачанне па развіцці нафтахімічнага комплексу прадаставіць "Раснефць". "Урад зможа параўнаць гэтыя бізнес-планы і па выніках іх разгляду прыме рашэнне, як далей дзейнічаць у частцы рэалізацыі акцый гэтага комплексу", — зазначыў М.Асіпенка.

Нагадаем, 21 жніўня на прэс-канферэнцыі пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што расійскія кампаніі пры куплі беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны "Нафтан" і "Палімір" будуць настойваць на прадастаўленні кантрольнага пакета акцый. "Нашы кампаніі зацікаўленыя ў кантрольным пакеце — як мінімум 51%. Яны будуць настойваць на пакеце, які дае магчымасць прымаць рашэнне, каб не было такіх дробных сварак, як мы маем на сёння на прыкладзе СП "Белтрансгаз", дзе ўласнасць прыналежыць 50 на 50", — падкрэсліў дыпламат, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя