26-08, 18:25

Урад магчыма ўвядзе пошліны на калійныя угнаенні

Урад Беларусі абмярковае пытанне пра магчымае ўвядзенне пошліны на калійныя угнаенні. Пра гэта паведаміз журналістам 26 жніўня намеснік старшыні канцэрна “Беліафтахім” Міхаіл Асіпенка. Чыноўнік прызнаў той факт, што ў сувязі з ростам коштаў на сваю прадукцыю прадпрыемства “Беларуськалій” мае звышпрыбыткі, з якімі не супраць падзяліцца з дзяржавай.

Рэнтабельнасць прадукцыі аднаго з буйнейшых беларускіх экспарцёраў склала 234,5 адсоткі. Што дазволіла “Беларуськалію” атрымаць у першым паўгоддзі чысты прыбытак у памеры 2,8 трыльёны рублёў. Паводле Міхаіла Асіпенкі, у гэтым прадпрыемству дапамагла спрыяльная сусветная кан'юнктура на калійныя угнаенні. Штогод попыт на іх расце, а вытворцы не паспяваюць павялічваць аб'ёмы вытворчасці. Дэфіцыт калійных угнаенняў складае ў свеце – 1,5 – 2 мільёны тон. Не выключана, што менавіта з-за гэтага ўрад вырашыў адабраць у “Беларуськалія” звышпрыбыткі. Кажа Міхаіл Асіпенка:

- Сапраўды, пытанне гэтае разглядаецца. Пакольку прадпрыемства знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, то гэта права дзяржавы – вырашаць, якія павінны быць адлічэнні ў той ці іншай форме.

Аднак пакуль, паводле чыноўніка, канчатковага рашэння яшчэ не прынята. Прадстаўнік “Белтафтахіма” спадзяецца, што грошай, якія дзяржава пакіне “Беларуськалію” хопіць на тое, каб вытрымліваць высокія тэмпы росту вытворчасці, а таксама на пераўзбраенне. А праграмма мадэрнізацыі аб’яднання, разлічаная да 2015 года, каштуе не мала – 2 мільярды долараў.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя