28-08, 12:25

Каціроўка юаня будзе штодзённай

Каціроўка афіцыйнага курсу беларускага рубля да нацыянальнай валюты Кітайскай Народнай Рэспублікі — юаня Рэнмінбі — з 1 верасня гэтага года будзе ажыццяўляцца ўжо не штомесяц, а штодзённа. Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка.

У Нацбанку зазначаюць, што гэтае рашэнне прынята ў сувязі з пастаянным паглыбленнем апошнім часам двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў паміж дзвюма краінамі. Да таго ж паміж Народным банкам Кітая і Нацыянальным банкам Беларусі дасягнута дамоўленасць аб выкарыстанні юаня Рэнмінбі і беларускага рубля ў міжбанкаўскіх разліках.

Як паведамляў БелаПАН, пратакол аб намерах выкарыстоўваць у міжбанкаўскіх разліках нацыянальных валют — юаняў і беларускіх рублёў — быў падпісаны ў студзені гэтага года падчас візіту ў Мінск старшыні Народнага банка Кітая Чжоу Сяочуаня.

Бакі тады таксама абмеркавалі пытанні банкаўскай падтрымкі гандлёва-эканамічных адносінаў дзвюх краін і ўключэння Беларуссю кітайскіх юаняў у разлік міжнародных рэзервовых актываў у нацыянальным вызначэнні.

Сёлета паслугу па абмене наяўных кітайскіх юаняў пачалі аказваць некаторыя беларускія камерцыйныя банкі, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя