06-10, 15:23

Беларусь можа павялічыць транзіт прыроднага газу

Беларусь мае дастаткова магчымасцей для павелічэння транзіту прыроднага газу, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец на рэгіянальным семінары АБСЕ для экспертаў па пытаннях павышэння энергаэфектаўнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які праходзіць 6—7 кастрычніка ў Мінску.

- Павышэнне энергаэфектыўнасці і пашырэнне выкарыстання нетрадыцыйных аднаўляных крыніц энергіі з'яўляецца важным фактарам устойлівага развіцця любой дзяржавы, — сказаў дырэктар дэпартамента. Паводле яго слоў, Беларусь не мае значных паліўна-энергетычных рэсурсаў і вымушана імпартаваць каля 80% неабходнага аб'ёму энергарэсурсаў.

- Гэта робіць эканоміку залежнай ад ваганняў сусветных цэн на энергарэсурсы, таму наша краіна надае пытанням эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў шмат увагі, — зазначыў Л.Шанец.

Паводле слоў дырэктара дэпартамента, за апошнія пяць гадоў энергаёмістасць беларускай эканомікі знізілася на 25%. "Перад энергетычным сектарам Беларусі стаіць задача надзейнага забеспячэння спажыўцоў і росту вытворчасці ў краіне. Для гэтага неабходна развіваць энергаэфектыўныя тэхналогіі, актыўна выкарыстоўваць міжнародны вопыт і прыцягваць інвестыцыі", — зазначыў Л.Шанец.

Ён заявіў, што, у сваю чаргу, Беларусь мае сёння магчымасць аказаць і іншым краінам дапамогу ў плане транзіту энергарэсурсаў па трубаправодах і газаправодах, а таксама транзіту электраэнергіі.

Шанец зазначыў, што для Беларусі важны і актуальны вопыт краін, якія развіваюць альтэрнатыўныя і аднаўляныя крыніцы энергіі. "Для нас цікавы, напрыклад, вопыт Германіі ў плане развіцця ветраэнергетыкі. У гэтай краіне добра развіваецца гэты від энергетыкі: 22.247 установак вырабляюць электраэнергію з ветру. Як вядома, у Беларусі рыхтуецца праграма развіцця ветраэнергетыкі, таму вопыт такіх краін для нас вельмі важны", — сказаў дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя