07-10, 16:28

Расея: Беларусь будзе плаціць за газ па формуле кантракта

Крыніца з расейскай дэлегацыі заявіў, што газ у 2009 годзе будзе пастаўляцца ў Беларусь па кошце, вызначаным па замацаванай у кантракце формуле.

У афіцыйнай заяве для прэсы пытанні прадастаўлення крэдыта і кошту газа не раскрываліся.

«Існуе дзейсны кантракт з замацаванай у ім формулай кошту, і расейскі бок забяспечыць пастаўку Беларусі прадугледжаных аб'ёмаў», — перадае РИА «Новости» словы крыніцы.

Ён таксама паведаміў, што Масква гатовая прадаставіць Менску крэдыт на ўзаемавыгадных умовах. "Працоўныя кантакты для выпрацоўкі дэталяў прадастаўлення крэдыта будуць працягнутыя", - падкрэсліў крыніца.

Паводле дасягнутай у снежні 2006 года дамоўленасці, кошт на расейскі газ будзе паэтапна падвышацца. Так, калі ў 2008 годзе кошт «блакітнага паліва» склаў 67% ад рынкавага, а ў 2009 годзе павінны быць на ўзроўні 80%. Як раней заяўляў амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў, газ для Беларусі можа каштаваць 200-250 даляраў за тысячу кубаметраў, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя