12-10, 18:57

15—17 кастрычніка ў Гомелі пройдзе выстава-кірмаш "Бізнес у рэгіёнах"

З 15 па 17 кастрычніка ў Гомелі пройдзе V Міжнародная універсальная выстава-кірмаш "Бізнес у рэгіёнах". Мерапрыемства арганізуе Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры садзейнічанні Гомельскага аблвыканкама.

Як паведамілі у Гомельскім аддзяленні БелГПП, мэта выставы — садзейнічанне развіццю сярэдняга і малога бізнесу ў рэгіёне, фарміраванне пазітыўнага, дзелавога іміджу прадпрыемства і індывідуальнага прадпрымальніка, устанаўленне і ўмацаванне знешнеэканамічных і гандлёвых сувязей паміж прадпрымальнікамі абласцей Беларусі і замежнымі партнёрамі.

На выставе будзе прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі малога і сярэдняга бізнесу, тавары народнага спажывання, прадукцыя для дома і сям'і, прадукты харчавання і напоі. Падчас мерапрыемства пройдуць дэгустацыя прадуктаў харчавання, прамаакцыі фірм-удзельніц, розныя конкурсы і віктарыны. На працягу трох дзён працы выставы наведвальнікі змогуць набыць тавары, выбар якіх абяцае быць вельмі шырокім — ад моднага адзення, тэкстылю, посуду, біжутэрыі, касметыкі да высокатэхналагічнага абсталявання для дома, будаўнічых матэрыялаў і канструкцый.

Паводле  слоў спецыялістаў аддзялення БелГПП, выстава — гэта унікальная магчымасць прадставіць сваю прадукцыю і ўстанавіць кантакты са спажыўцамі, стварыць і ўмацаваць імідж прадпрыемства і яго прадукцыі, даведацца, што думаюць пакупнікі аб прадукцыі, пра іх інтарэсы і патрэбы.

За пяць гадоў у выставе ўзялі ўдзел больш як 120 фірм і індывідуальных прадпрымальнікаў з Гомеля, Мазыра, Светлагорска, Рэчыцы і Жлобіна, Гродна, Брэста, Мінска і Мінскай вобласці, Арэнбурга, Курска, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя