13-10, 17:39

Ці трэба Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання вынесці за тэрыторыю горада?

Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання неабходна вынесці за тэрыторыю горада. Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкі падчас анлайн-канферэнцыі 13 кастрычніка на інтэрнет-сайце БЕЛТА.

"Безумоўна, я за тое, каб месца базавання гэтага завода было зменена, — сказаў А.Апацкі. — На жаль, усё робіцца не так хутка, як хацелася б". Як зазначыў намеснік міністра, для пераносу прадпрыемства "патрабуецца крыху часу, добра было б і знайсці інвестара, дадатковыя сродкі і перанесці гэты завод, каб ён сапраўды не выклікаў справядлівага абурэння мінчан".

Разам з тым А.Апацкі лічыць, што на Мінскім заводзе ацяпляльнага абстялвання ў апошні час "зроблена вельмі шмат": "Праведзена мадэрнізацыя, скарочаны выкіды забруджвальных рэчываў. Цяпер яшчэ вядуцца пэўныя работы".

"Акрамя Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання, ёсць і іншыя прадпрыемствы, якія калісьці не вельмі прадумана размясцілі на тэрыторыі нашай сталіцы. І сёння ёсць цудоўныя прыклады, калі найбольш брудныя вытворчасці пераводзяцца ў прамысловую зону, далей ад жылых кварталаў", — сказаў А.Апацкі, паводле БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя