“Культура Беларусі на пачатку 20 ст.”, “Гродна - стан помнікаў і рэканструкцыя старога гораду”, “Беларуская культура ў сучасных СМІ ў Польшчы і Беларусі” - гэта толькі некаторыя з тэмаў, якія абмяркоўваецца цягам Пятых дзён беларускай культуры, якія 7 траўня пачаліся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.
Сярод удзельнікаў з беларускага боку - старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, гісторык Алесь Краўцэвіч, рэдактар часопіса “Архэ” Валерый Булгакаў, галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько і іншыя.
У рамках семінару адбылася сустрэча з беларускімі гісторыкамі Аляксандрам Краўцэвічам і Юрыем Гардзеевым, падчас якой абмяркоўвалася праблема рэканструкцыі старой часткі Гродна. Дні беларускай культуры ў Кракаве праходзяць з 7 па 9 траўня.




