"Разлічваць на самыя высокія адзнакі, пэўна, не варта, але ў фінал "Еўрабачання" беларускі канкурсант выйдзе", - лічыць намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, былы намеснік генпракурора Юрый Азаронак.
На конкурсе Руслан Аляхно прадставіць не толькі песню, але і арыгінальны канцэртны нумар, пастаноўкай якога займаліся грэцкія адмыслоўцы. А кліп нашага выканаўцы, зняты вядомым кліпмэйкерам Сямёнам Гаравым, на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый у Сербіі ў сакавіку быў прызнаны адным з лепшых.
Сёлета артыст наведаў з проматурам краіны балтыйскага рэгіёна, пабываў у Расіі, Украіне, Англіі. Другі паўфінал Еўрабачання адбудзецца 22 траўня. Руслан выступае на ім пад дзевятым нумарам. Фінал конкурса пройдзе 24 траўня.




