28-08, 10:13

GO-FEST. Альтэрнатыва ёсць

У гродзенскім кінатэатры “Космас”  першага верасня заплянавана правесці рокавы фэстываль “GO-FEST. Альтэрнатыва ёсьць!”

Як паведаміў адзін з арганізатараў фэсту ў Гродна музыка Сяргей Фінскі, фэстываль гастралюе па ўсіх абласных гарадах Беларусі. Гэта сумесны праект расейскага першага альтэрнатыўнага музычнага тэлеканалу A-ONE ды музычна-прадусарскай кампаніі GO-Records. Сёлета да фэстывалю прымеркаванае адкрыцьцё новага каналу альтэрнатыўнай музыкі NETradioGARAGE, які будзе 4-м музычным каналам на netradio.by.

 У фэстывалі прымуць удзел рок-гурты з Масквы, Санкт-Пецярбургу, Гомелю і Магілёва. Гародню на фэсце будзе прадстаўляць гурт Earworm. Паколькі мерапрыемства міжнароднае, дык кошты на квіткі будуць ня танныя. Ад 20 тысяч рублёў і вышэй.

Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя