10 кастрычніка у Нарачанскім краі пачаўся фотапленэр, арганізаваны Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем фотамастацтва (кіраўнік — вядомы фотамайстар Сяргей Плыткевіч) супольна з Нацыянальным паркам "Нарачанскі".
У праграме гэтага мерапрыемства — экскурсіі і фотасесіі ў прыродным комплексе "Блакітныя азёры" і іншых маляўнічых кутках Мядзельшчыны, творчыя сустрэчы ў эколага-асветніцкім і навукова-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага парка. Пленэр працягнецца да 12 кастрычніка, паведамляе westki.info






