12-10, 18:42

У Мінску пройдзе шоу "Залаты лёд Страдывары"

24 кастрычніка на пляцоўцы мінскага Палаца спорту пройдзе шоу Яўгена Плюшчанкі і Эдвіна Мартана "Залаты лёд Страдывары".

Як паведаміла супрацоўнік PR-аддзела кампаніі West Records Аляксандра Рогач, якая арганізуе шоу, у першым аддзяленні свае нумары выканае алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету, пяціразовы чэмпіён Еўропы Я.Плюшчанка. Апрача яго, выступяць шасціразовая чэмпіёнка Еўропы Сурыя Баналі, пяціразовыя чэмпіёны ЗША Наомі Ланг і Пётр Чарнышоў, бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Турыне Алена Грушына і Руслан Ганчароў, удзельнік чэмпіянату свету Андрэй Лутай, чэмпіён свету па экстрэмальным катанні на лёдзе Extreme ice 2006 Джэймсан Гратс, лядовы акрабат Сяргей Якіменка і іншыя.

Усё першае аддзяленне будзе праходзіць пад акампанемент Э.Мартана, які сыграе на скрыпцы Страдывары коштам 2 млн. долараў.

У другім аддзяленні выступяць акрабаты і жанглёры з хулахупамі, стужкамі, шарамі. Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлены нумар з лазерным прамянём Laserman Вадзіма Савянкова.

"Я вельмі рад, што ў нас з'явілася магчымасць паказаць выступленне беларускай публіцы. Мы столькі сіл паклалі на гэтае шоу, але яно атрымалася сапраўды добрым", — зазначыў Я.Плюшчанка, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя