20-11, 16:48

Берасцейскі “Выток”

З’явіўся новы нумар (№6 (19)) “Вытоку” – чарговага бюлетэню творчага клуба “Муза” і Брэсцкай абласной філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Яго тэматычная аснова – рэпартаж пра агульны справаздачна-выбарчы сход Вадзіма Жылко пад назвай “Мы ёсць. І будзем!”.

У “Вытоку” апублікаваныя рэцэнзія старшыні Брэсцкай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў паэтэсы Ніны Мацяш на калектыўны зборнік лірыкі “Трохперсце” вядомых паэтаў Берасцейшчыны Міхася Рудкоўскага, Міколы Пракаповіча і Алеся Каска. У рубрыцы “Юбілеі” – віншаванне з 60-годдзем Міколы Пракаповіча і з 30-годдзем – Ярыны Дашынай (у нумары змешчаны вершы юбіляраў). У рубрыцы “Выданні” – старонкі з кніг лаўрэатаў “Мядовай прэміі”: Лявона Валасюка (з кнігі “Сцежкі да сядзібы”) і “міні-двухтомніка” Кастуся Жмінько (вершаў і афарызмаў) “Наканаваны неспакой” і “Кастусь казаў…”.

Завяршаюць “Выток” успаміны Сцяпана Нефідовіча “Перад узлётам”, напамін пра 60-гадовы юбілей незабыўнай Яўгеніі Янішчыц, а таксама агляд публікацыяў пра літаратурныя выданні берасцейцаў ды мсцовыя падзеі ў беларускай перыёдыцы (газетаз “Літаратурная Беларусь”, “ЛіМ”, “Народная трыбуна”, “Заря”, “Рэспубліка”), паведамляе СПБ

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя