Сёння, 20 лістапада, у вёсцы Рудка Пінскага раёна прыйшла ў свет беларуская паэтэса, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (за кнігу лірыкі “Пара любові і жалю”) Яўгенія Янішчыц.
Пасля заканчэння школы і філфаку БДУ яна працавала загадчыцай бібліятэкі, займалася творчай працай, загадвала аддзелам паэзіі часопіса “Маладосць”.
Паэтэса пакінула гэты турботны зямны свет 25 лістапада 1988 года, пахавана на Усходніх могілках. У 1993 годзе на яе магіле па рашэнні ўрада Беларусі ўстаноўлены помнік.
Сёлетні ж юбілей Яўгеніі Янішчыц праводзіцца вельмі сціпла: вечарыны ў школе, дзе яна вучылася, у Пінскім драмтэатры ды жменька шчырых успамінаў пра яе ў друку ды на радыё. А яшчэ – новыя вершы сяброў ды аднадумцаў. Такіх, як новы верш старшыні Берасцейскай філіі нашага Саюза пісьменнікаў Ніны Мацяш з моўленым на дзесяцігоддзі наперад: “Мінае ўсё, а жаляў і любові // час не сячэ”, паведамляе СПБ







Каментары