09-02, 10:13

Акцыя Любові пройдзе на вуліцы

Пасля адмовы ў правядзенні прэміі “Люблю Беларусь!”  у гатэлі Crown Plaza, актывісты "Маладога Фронту" вырашылі правесці вулічную акцыю.

Малады Фронт запрашае ўсіх жадаючых на традыцыйнае шэсце прымеркаванае да Дня Святога Валянціна. “Акцыя Любові” пачнецца 14-га лютага а 18 гадзіне на плошчы Свабоды каля Мінскай Ратушы. Пасля маладафронтаўцы плануюь прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці.

- Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам “Люблю Беларусь!” – распавядае намеснік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка.

Паводле Дзеідзенкі, напачатку акцыі заплнавана арганізаваць невялічкі канцэрт, а потым рушыць святочным шэсцем да Чырвонага касцёлу на плошчы Незалежнасці.

- Спадзяемся, што супрацоўнікі сілавых структур не будуць перашкаджаць правдзенню мірнай акцыі, якая прапагандуе каштоўнасці хрысціянскай маралі і самаахвярнасьці, заклікае любіць сваю Радзіму, - падкрэсліў намеснік старшыні МФ.

- Аб фармаце ўручэння нацыянальнай прэміі “Люблю Беларусь!” Малады Фронт агучыць на адмысловай прэс-канферэнцыі 11 лютага. – гаворыць арганізатар прэміі, намеснік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла. – Прэмія “Люблю Беларусь!” знойдзе сваіх пераможцаў нягледзячы на перашкоды з боку беларускага рэжыму, паведамляе прэс-служба МФ.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя