Вучэнні беларускай вайсковай авіяцыі на расійскіх палігонах могуць быць арганізаваны як аўтаномна, так і ва ўзаемадзеянні з Расіяй.
Дзякуючы новым дамоўленасцяў з Расіяй Беларусь зможа на планавай аснове арганізоўваць вучэнні авіяцыі ВПС і войскаў СПА на расійскіх палігонах, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны Беларусі.
Гэта прадугледжана падпісаным 29 студзеня ў Маскве міністрамі абароны дзвюх краін Пратаколам да Пагаднення ад 1996 года, на падставе якога беларускім злучэнням супрацьпаветранай абароны прадастаўлена магчымасць бязвыплатнага правядзення баявых стрэльбаў на расійскіх палігонах.
Па словах прадстаўніка Мінабароны Беларусі, прымяненне авіяцыі падчас беларускіх вучэнняў на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці Расіі апрабавана на працягу шэрагу гадоў на падставе разавых дамоўленасцяў. Зараз гэтая праца будзе перакладзеная на планавую аснову.
Пратакол прадугледжвае, што вучэнні беларускай вайсковай авіяцыі на расійскіх палігонах могуць быць арганізаваны як аўтаномна, так і ва ўзаемадзеянні з зенітнымі ракетнымі злучэннямі ВПС і войскаў СПА Беларусі і авіяцыяй ВПС Расіі, паведамляе БелаПАН.








Каментары