28-04, 16:04

Мілінкевіч выступіць у Оксфардзе

У Брытаніі абмяркуюць поспехі і няўдачы грамадзянскай супольнасці ў працэсе дэмакратызацыі.

 

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад студэнтамі каледжа Св. Антонія пры Оксфардскім універсітэце, а таксама прыме ўдзел у круглым стале, прысвечаным ролі грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных трансфармацыях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, паведаміла прэс-служба палітыка.

 

Выступ Аляксандра Мілінкевіча і круглы стол арганізаваныя Цэнтрам Еўрапейскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце. Весці мерапрыемства будзе Джон Лойд – дырэктар Ройтэрскага інстытута журналістыкі.

 

На круглым стале запланаваныя дыскусіі пра тое, якім чынам заходнія дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі могуць паспрыяць дэмакратычным трансфармацыям ў постсавецкіх краінах, чаму “каляровыя рэвалюцыі” прыводзяць да розных вынікаў, ад чаго залежыць стабільнасць новых дэмакратый у краінах былога сацлагеру.

 

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча, з дакладамі выступяць таксама Фiлiп Дзiмiтраў (былы Прэм’ер-мiнiстр Балгарыі) і Марцiн Бутора (былы дысiдэнт, былы пасол Славакіі ў ЗША)

 

Учора, адразу пасля прыезду ў Брытанію, Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з 11 беларускімі студэнтамі, навучэнцамі Оксфарду.
 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя