29-04, 13:01

Лябедзька затрыманы за Пасланне беларускаму народу

На праспекце Незалежнасці затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама сябры моладзевага крыла партыі "Маладыя дэмакраты" - Віталь Стажараў, Мікола Сергяенка, Кірыла Паўлоўскі. 

Іх затрымалі пасля таго, калі ў раёне ГУМА яны раздалі мінакам газету "Народня Воля", у якім было апублікавана Пасланне, прынятае на 11 з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Разам з імі затрыманы карэспандэнт "Народнай Волі" Віталь Гарбузаў. Усіх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Сёння ў 11 гадзін сябры АГП планавалі перадаць пасланне да грамадзян, прадстаўнікаў бізнесу і дзяржавы, прынятае на 11-м з'ездзе АГП, прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму і спікеру Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Вадзіму Папову.

- Аднак на падыходзе да Дома ўрада каля будынка парламента на плошчы Незалежнасці нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў форме. Нас фактычна блакаваў АМАП. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не маглі растлумачыць, чаму вызначаныя людзі маглі праходзіць па плошчы, а вось чалавеку з прозвішчам Лябедзька гэтага не дазволілі. Плошча не была ачэпленая: астатнія грамадзяне вольна па ёй перасоўваліся. Блакавалі толькі нас, - сказаў А.Лябедзька.

Нагадаем, што зараз у Палаце Прадстаўнікоў выступае са сваім Пасланнем да беларускага народа Аляксандр Лукашэнка.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя