Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў кантралюючым і падатковым органам праверыць то, як беларускія апазіцыянеры выплачваюць падаткі са сваіх прыбыткаў.
- Зянон Кузьміч (З.Ламаць - старшыня Камітэта дзяржкантролю), падатковыя органы, паглядзіце і пакажыце людзям за рахунак чаго яны (апазіцыя) жывуць і якая ў іх уласнасць, - адзначыў Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў у Мінску.
Такім чынам А.Лукашэнка адрэагаваў на пытанне кіраўніка парламенцкай камісіі Савета рэспублікі Мікалая Чаргінца, які заявіў, што "у нас з'явілася новая прафесія - прафесійны апазіцыянер".
- Людзі нідзе, быццам бы, не працуюць, але атрымліваюць грошы, лётаюць бізнес-класам і пражываюць у высакакласных гатэлях, - сказаў Н.Чаргінец.
- Чаму са сваіх прыбыткаў яны не плацяць ніякіх падаткаў? - спытаў парламентарый.
Пры гэтым ён прапанаваў "разгледзець заканадаўчыя шляхі спагнання з іх (апазіцыі) падаткаў".




