“Гэтыя пытанні абароны правоў чалавека засяроджаныя па ўсіх узроўнях улады. Мы і без упаўнаважанага забяспечваем правы чалавека на жыццё, права мець працу, зарабляць, карміць сваю сям’ю", - заявіў А.Лукашэнка, адказваючы на пытанні беларускіх парламентарыяў.
- У Расіі ў свой час стварылі інстытут Упаўнаважанага па правах чалавека. Дэмакрата туды прызначылі. І што, да Расіі сталі лепш ставіцца? - заўважыў прэзідэнт.




