29-04, 17:46

Міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск

Міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт міністра прызямліўся на ваенным аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам. 

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства абароны Беларусі, у фармаце "адзін на адзін" з расійскім калегай сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

30 красавіка кіраўнікі ваенных ведамстваў двух краін прымуць удзел у чарговым паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

- Плануецца разгледзець пытанні падрыхтоўкі праектаў дамоў паміж Беларуссю і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў двух краін, а таксама аб узаемадзеянні Расіі і Беларусі ў галіне радыёэлектроннай барацьбы, - адзначылі ў прэс-службе.

Міністр абароны Расійскай Федэрацыі наведае Мінскі завод колавых цягачоў і "Агат".
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя