Сёння, 30 красавіка, у МЗС быў запрошаны Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Джонатан Мур.
Як паведамілі ў МЗС Беларусі, падчас сустрэчы амерыканскі дыпламат быў паінфармаваны аб тым, што па стане на 30 красавіка штат супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Вашынгтоне скарочаны да 6 чалавек, уключаючы амбасадара.
У сувязі з адмовай амерыканскага боку выканаць рэкамендацыі МЗС аб аналагічным скарачэнні колькасці супрацоўнікаў пасольства ЗША у Мінску Джонатану Муру была ўручаная нота МЗС і перададзены спіс амерыканскіх дыпламатаў, якія былі абвешчаныя персонамі non grata і павінны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.






