Андрэй Кім патрапіў туды з-за абвастрэння хваробы вачэй, што пачалася падчас знаходжання ў СІЗА на Валадарцы.
Андрэй Кім адчувае сябе намнога лепш, чым было раней.
“Вочы дагэтуль хворыя, але няма ніякай злосці, агрэсіі. Андрэй вельмі спакойны, і мяне заклікае да таго ж”, - кажа маці палітвязня.
Паводле яе слоў, Кім “рыхтуецца да горшага, але спадзяецца на лепшае” – на тое, што касацыйная скарга будзе задаволеная, а калі не, настройвае сябе на паўтара года калоніі.
Наталля ЯКАВЕНКА






