02-05, 13:35

Статкевічу прысудзілі 10 сутак

Яго судзілі сёння адзінага з трох дзесяткаў затрыманых учора апазіцыянераў падчас святкавання Першамая ў Мінску.
10 суткамі Мікалая Статкевіча пакаралі за ўдзел у недазволенай Мінгарвыканкамам акцыі падчас аіфіцыйных першатравеньскіх мерапрыемстваў.

Як пракаментаваў Рацыі сам палітык, суткі яму далі “за несанкцыянаваны мітынг на санкцыянаваным мітынгу”.

Статкевіч не ўдзельнічаў у судовым працэсе на знак пратэсту супраць таго, што ён не вёўся па-беларуску.
 

Наталля ЯКАВЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя