Паводле былога адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча, такі адказ на свой зварот ён атрымаў ад старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага.
Аналагічны зварот Рынкевіч накіраваў таксама міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. Гэта было выклікана заявай Навумава пра тое, што ў Беларусі няма палітычных зняволеных. “Мы, юрысты і праваабаронцы, хочам даказаць міністру ўнутраных спраў, што гэта не так”, - зазначыў Рынкевіч.
“Аляксандр Зімоўскі не супраць правесці такое мерапрыемства, аднак для азнаямлення яму патрэбны матэрыялы крымінальнай справы А.Казуліна. Гэтыя матэрыялы яму можа даць У.Навумаў, ад якога адказу на нашу ініцыятыву пакуль няма. Са свайго боку я гатовы даць матэрыялы абароны Казуліна”, - сказаў Ігар Рынкевіч.
Рынкевіч паведаміў, што зварот У.Навумаву ён накіраваў 25 сакавіка. Такім чынам, скончыўся месяц, які, згодна з законам, адводзіцца на разгляд зваротаў грамадзян. // БелаПАН




