02-05, 16:56

За акцыю ў дзень салідарнасці непаўнагадовых дзяўчын з віцебскай Моладзі БНФ папярэдзілі

Камісія па справах непаўнагадовых Першамайскага раёну Віцебска разгледзела пратаколы затрымання сябровак віцебскай Моладзі БНФ Вікторыі і Крысціны Чыж.

16 красавіка дзяўчынкі разам з іншымі маладзёнамі арганізацыі ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ля віцебскага Летняга амфітэатру. Тады каля дзесятка чалавек выйшлі на шматлюднае месца з партрэтамі Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.

Міліцыянты схапілі непаўнагадовых сясцёр Чыж і Юлію Міхайлаву і, парушаючы закон, больш за чатыры гадзіны трымалі іх у пастарунку.

На паседжанні камісіі абараняць сваіх вучаніц адміністрацыя сярэдняй школы № 38, у якой вучацца Віка і Крысціна, жадання не выказала. Наадварот – ім пагражалі выключэннем з вучэбнай установы. Камісія вынесла сёстрам папярэджанне. Раней такое самае пакаранне на паседжанні камісіі па справах непаўнагадовых Чыгуначнага раёна атрымала і трэцяя затрыманая на той акцыі – вучаніца СШ №17 Юлія Міхайлава.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя