02-05, 17:43

Сяргея Парсюкевіча перавялі ў жодзінскі следчы ізалятар

Паводле Веры Страмкоўскай, адвакаткі віцебскага прадпрымальніка, перавод звязаны з рамонтам следчага ізалятара ў Мінску.

Страмкоўская паведаміла, што стан здароўя прадпрымальніка здавальняючы. “Усе лекі, якія яму неабходныя, сваякі перадалі”, - сказала яна. Раней гаварылася пра тое, што Парсюкевіча пакладуць у бальніцу, аднак, паводле адвакаткі, “вострай неабходнасці пакуль у гэтым няма”.

Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму за збіццё супрацоўніка мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба. Суд адбыўся 23 красавіка. Сам прадпрымальнік віну не прызнаў і 28 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна сталіцы. Разам з В.Страмкоўскай яны адзначылі “тэндэнцыйнасць, як у працэсе расследавання, так і ў прадстаўленні гэтай справы суду”. Напрыклад, суд не прызнаў паказанні сведак з боку абароны і не звярнуў увагі на супярэчнасці ў паказаннях сведак з боку абвінавачання. // БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя