03-05, 15:16

11 амерыканскіх дыпламатаў з’ехалі з Беларусі ў Літву

У пасольстве ЗША ў Мінску паведамілі, што сёння нашу краіну пакінулі 11 яе супрацоўнікаў, 10 з якіх былі абвешчаныя 30 красавіка персонамі нон грата.

Як перадае “Інтэрфакс”, аўтамабілі з пасольскімі супрацоўнікамі без праблемаў перасеклі беларуска-літоўскую мяжу. Адзінаццаты са з’ехаўшых, які не займеў статусу персоны нон-грата, - адзін з шасці марскіх пехацінцаў, што ахоўвалі пасольства. У пасольстве сказалі, што сэнсу трымаць яго ў Мінску, калі пяцёра астатніх высылаюцца, не было.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя