Своеасаблівымі флэш-мобамі адзначылі Сусветны дзень свабоды прэсы, які святкаваўся 3 траўня, актывісты мясцовай суполкі “Маладога фронту”.
Уздоўж цэнтральных вуліц горада былі выстаўлены бел-чырвона-белыя сцяжкі, паведаміла прэс-служба арганізацыі, а ва ўсіх аддзяленнях сувязі з’явіліся каляндарыкі радыё “Свабода”, сайт якога 26 красавіка быў заблакаваны хакерамі на некалькі дзён.







