Былы міністр унутраных справаў знік 7 траўня 1999 года. Да гэтай сумнай даты “Маладыя дэмакраты” пачалі збор подпісаў за ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ў памяць пра Юрыя Захаранку на доме №9 па вуліцы Жукоўскага ў Мінску, дзе ён жыў.
У гэтым доме сабрана ўжо 40 подпісаў жыхароў. Па сканчэнні акцыі подпісы будуць перададзеныя разам з адмысловым зваротам у Мінгарвыканкам.
У студзені “Маладыя дэмакраты” ужо звярталіся да мінскіх уладаў з прапановай назваць адну са стлічных вуліц імём Захаранкі. Адтуль прыйшоў такі адказ: “Прапанова аб ушанаванні памяці Ю.Захаранкі можа быць разгледжаная толькі пасля афіцыйнага заключэння аб прызнанні яго памерлым”.






