Сустрэча лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі адбудзецца ў Елісейскім палацы Парыжа сёння а 17-й гадзіне.
Гэта не першая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Нікаля Сарказі, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка. Лідэр руху “За Свабоду” сустракаўся з тагачасным кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Францыі ў Марсэле восенню 2006 года. Ніколя Сарказі заўсёды выказваўся пра неабходнасць падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі.






