Кандыдатаў на новага старшыню – ад трох да сямі.
Пра гэта распавёў у інтэрв’ю “Салідарнасці” намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.
- Думаю, летам, калі ў нас будзе тэхнічны з’езд па вылучэнні кандыдатаў на “палатачную” кампанію, Лявон Баршчэўскі паспрабуе зрабіць яго справаздачна-выбарчым і сыйсці са сваёй пасады. Хто будзе новым кіраўніком, цяжка сказаць. Баршчэўскі увесь час кажа, што ў яго там то сем кандыдатаў, якіх ён праглядае, то тры...






