За апошнія тыдні прэзідэнт некалькі разоў з’яўляўся на публіцы з маленькім хлопчыкам Колем. Спачатку фота Аляксандра Лукашэнкі з ім змяшчала ўрадавае агенцтва БЕЛТА і вядучыя дзяржаўныя газеты.
Аднак пра тое, што гэта трэці сын кіраўніка дзяржавы, не гаварылася. І вось учора ў праграме “Контуры” на АНТ здагадкі атрымалі афіцыйнае пацвярджэнне: хлопчыка назвалі Лукашэнкам-малодшым.




