Ён павінен быў адбыцца 17 траўня, але сёння БЕЛТА са спасылкай на сябра Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў, намесніка старшыні аб’яднання Аляксандра Шацько паведаміла, што з’езд пройдзе пры канцы траўня – пачатку чэрвеня.
Прычына – “у рабочую групу па распрацоўцы праграмы грамадскага аб’яднання паступіла шмат канкрэтных і абгрунтаваных прапановаў па яе дапрацоўцы”. Не выключана, што перанос з'езда "Белай Русі" звязаны з крытычнымі заўвагамі апошняга часу на яе адрас з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі.




