Праблем з Еўрасаюзам у Мінска стала менш, але "асабліва вялікія праблемы паўсталі з амерыканцамі". Пра гэта прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардюжай.
- Не ведаю, чаму яны так настойліва прадпрымаюць высілкі па ціску на Беларусь, - адзначыў А.Лукашэнка.
Паводле яго, гэта зона адказнасці не толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы з Расіяй, але і ў рамках АДКБ. Спадар Бардзюжа, у сваю чаргу прызнаў, наяўнасць праблем з бяспекай у шэрагу рэгіёнаў. У прыватнасці, у Цэнтральнай Азіі "абстаноўка рэальна досыць вострая", адзначыў расійскі палітык.




