13-05, 14:50

“Малады фронт” будзе супрацоўнічаць з літоўскімі хрысціянскімі дэмакратамі

Сёння ў Вільнюсе “Малады фронт” падпісаў дамову з Маладымі хрысціянскімі дэмакратамі ў Літве. У размове з Рацыяй лідэр “МФ” Зміцер Дашкевіч адзначыў, што “замежны накірунак палітыкі “Маладога фронту” накіраваны на супрацоўніцтва з любымі нацыянальна арентаванымі сіламі, мы лічым, што адраджэнне Беларусі мусіць адбывацца на духоўным падмурку”.

Актывісты “Маладога фронту” спадзяюцца, што літоўскія партнёры будуць імкнуцца ўплываць на грамадскую думку, на свой урад, каб той займаў болей прынцыповую пазіцыю ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі. У бліжэйшай перспектыве маладафронтаўцы хочуць стаць ініцыятарамі стварэння Балта-Чарнаморскай злучнасці маладзёвых правацэнтрысцкіх арганізацыяў якія абяднаюць агульныя праблемы з суседамі на ўсходзе і агульныя інтарэсы з краінамі на Захадзе, сказаў Дашкевіч.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя