13-05, 14:54

Беларускія палітыкі накіравалі зварот міністру замежных спраў Польшчы

Некалькі беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў краіны накіравалі зварот міністру замежных спраў Польшчы з просьбай паўплываць на сітуацыю з вяшчаннем на Беларусь.

Паводле аднаго з лідэраў "Маладога фронту” Змітра Дашкевіча, у лісце, у прыватнасці, адзначаецца, што дзеючыя медыі сканцэнтраваліся на вырашэнні унутрыпольскіх пытанняў і адзначаецца, што беларускія радыёстанцыі на тэрыторыі Польшчы (маюцца на увазе "Радыё Рацыя" і Еўрапейскае радыё для Беларусі) у цяперашнім выглядзе не могуць канкурыраваць з беларускімі афіцыйнымі FM-станцыямі".

Беларускія дэмакраты прапаноўваюць стварыць наглядальную раду для перыядычнага маніторынгу электронных СМІ. Для эфектыўнай працы медыяў беларускія дзеячы лічаць неабходным, каб пасады асобаў, адказных за вяшчанне, - галоўнага рэдактара і праграмнага дырэктара - займалі людзі, вядомыя ў Беларусі, у якіх ёсць досвед працы.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя