Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука прызначаны на 23 траўня.
Працэс пачнецца ў 9.30 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска па адрасе Кірава, 21, заля 406. Разглядаць справу будзе суддзя Валеры Есьман, паведаміла прэс-служба руху "За свабоду"
Нагадаем, прысуд па 11 фігурантах “справы 14-ці” быў абвешчаны 22 красавіка. Андрэй Кім атрымаў 1,5 года калоніі, 8 чалавек былі пакараныя абмежаваннем волі, яшчэ двум далі буйныя штрафы.






