У Віцебску сёння Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 года.
Сцяг з’явіўся а 10-й раніцы на даху 16-павярховага жылога дому. Да яго была прымацаваная цыдулка наступнага зьместу: “Беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць вечна, як і нацыянальныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Жыве Беларусь! Мірон”.
Менавіта 13 год таму ў сувязі з вынікамі рэферэндуму адбылася самая першая акцыя Мірона: ён узняў бел-чырвона-белы сцяг на коміне кацельнай у райцэнтры Ліёзна.




