16-05, 09:25

Аляксандра Мілінкевіча аштрафавалі на 700 тысяч рублёў

Суд Салігорска аштрафаваў Аляксандра Мілінкевіча на 20 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за распаўсюд улётак з заклікам на акцыю 16 траўня.

- Я не прызнаю сваёй віны, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.Калі людзі не адстойваюць свае правы, то яны не свабодныя.

Нагадаем, лідэра Руху “За Свабоду” затрымалі супрацоўнікі міліцыі на выездзе з Салігорска, пасля сустрэчы з жыхарамі горада.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя