24-07, 18:36

"Малады фронт" прыпыніў членства ў Еўрапейскай кааліцыі на час выбарчай кампаніі

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Малады фронт" (зарэгістравана ў Чэхіі) прыпыніла сваё членства ў Еўрапейскай кааліцыі на час выбарчай кампаніі. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч.

- Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з тым, што "Малады фронт" праводзіць актыўную кампанію па байкоце парламенцкіх выбараў, у той час як Еўрапейская кааліцыя ў іх удзельнічае, — сказаў ён.

Д.Дашкевіч таксама заявіў, што пасля выбарчай кампаніі "Малады фронт" адновіць сваё членства ў кааліцыі. "Еўрапейская кааліцыя — найбольш ідэйны і свабодны ў прыняцці сваіх рашэнняў грамадска-палітычны саюз дэмакратычных арганізацый Беларусі. Таму наша арганізацыя вернецца да супрацоўніцтва з кааліцыяй пасля завяршэння парламенцкіх выбараў", — падкрэсліў ён.

Старшыня "Маладога фронту" таксама заявіў, што прадстаўнікі арганізацыі не ўваходзяць ні ў адзіны спіс Аб'яднаных дэмакратычных сіл, ні ў "еўрапейскі спіс" кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Нагадаем, у Еўрапейскую кааліцыю таксама ўваходзяць аргкамітэты па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Партыі свабоды і прагрэсу, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя