Былы лідэр «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў сёння зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу для ўдзелу парламенцкіх выбарах. Чыслаў мае намер балатавацца па Ясенінскай акрузе, што ў Малінаўцы. Па спісах АДС там праходзіць Валянціна Свяцкая з партыі БНФ.
Нагадаем, што 8 ліпеня Сяргей Чыслаў разам з яшчэ трыма былымі сябрамі «Белага легіёну» быў арыштаваны па падазрэнню ў выбуху 4 ліпеня. На волю з следчага ізалятару палітык выйшаў праз 10 дзён. Ніякіх абвінавачанняў следзтва не высунула.
Сяргей Чыслаў не адзіны зь бязвінна арыштаваных па справе мінскага выбуху, хто збіраецца балатавацца ў палату прадстаўнікоў. Па мінскай Паўднёва-заходняй акрузе ад партыі БНФ вылучаецца былы кіраўнік «Правага альянсу» Юры Карэтнікаў, паведамляе Наша Ніва.






