Прэзідыум Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) 27 жніўня прыняў адозву да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея з прапановай абмеркаваць ход выбарчай кампаніі.
Дэмсілы прапануюць абмеркаваць пытанне аб дадатковым уключэнні іх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. На думку лідэраў АДС, гэта можа быць ажыццёўлена, таму што большасць участковых камісій былі створаны не ў максімальна магчымым складзе.
Акрамя гэтага, прэзідыум АДС прапануе абмеркаваць праблему допуску сваіх кандыдатаў да дзяржаўных СМІ. У прыватнасці, правесці тэледэбаты і дыскусіі ў прэсе па найбольш важных палітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях, паведамляе БелаПАН.







Каментары