28-08, 09:16

Дзеянні Расіі супярэчаць рэзалюцыям ААН

Аднабаковае прызнанне Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – гэта парушэнне нормаў міжнароднага права, якое вядзе да нестабільнасці і напружанасці ў рэгіёне былога СССР.

Такія дзеянні з боку пастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН ствараюць вельмі небяспечны прэцэдэнт, бо яны супярэчаць рэзалюцыям ААН і Хельсінскаму Акту, - адзначае ў сваёй заяве Аляксандр Мілінкевіч.

Палітыка Беларусі павінна грунтавацца на прынцыпах прызнання непарушнасці тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузіі, паводле Інф. прэс-службы Мілінкевіча

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя