28-08, 12:20

Выбаршчыкаў заклікаюць адазваць свае подпісы за Карэтнікава

Юрый Карэтнікаў, вылучаны  кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе, паведаміў, што акруговая камісія заклікае выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў яго падтрымку, адазваць свае подпісы.

- Учора, 26 жніўня, да мяне звярнуўся адзін з выбаршчыкаў маёй акругі. Ён распавёў, што ўдзень да яго патэлефанавалі з акруговай камісіі і спыталіся, ці падпісваўся ён за мяне. Калі ён адказаў, што падпісваўся, яму прапанавалі напісаць заяву, у якой ён адмаўляецца ад свайго подпісу. Пры гэтым дадалі, што калі ён згодны адазваць свой подпіс, людзі з камісіі нават пад'едуць да яго дадому. Сёння я звярнуўся ў акруговую камісію, каб высветліць, у чым справа. Там мне адказалі, што такім чынам правяраюць подпісы і за іншых кандыдатаў, - паведаміў Юрый Карэтнікаў.

Варта адзначыць, што выбаршчыкі акругі даволі актыўна падтрымалі гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты. У выніку ініцыятыўная группа Ю. Карэтнікава сабрала 2 500 подпісаў. З іх больш за 1 300 было пададзена ў акруговую камісію для рэгістрацыі, паведамляе Вясна.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя