29-08, 13:13

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны 276 чалавек

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання зарэгістраваны 276 чалавек. Пра гэта паведаміла 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, адразу пасля сваёй рэгістрацыі кандыдаты маглі пачаць перадвыбарную агітацыю.
 
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам кандыдат атрымлівае з бюджэту сродкі ў памеры 50 базавых велічынь на выраб перабвыбарных улётак. Ён таксама зможа бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў газеце і выступіць па радыё і тэлебачанні.

Выступленні па радыё і тэлебачанні будуць транслявацца ў запісе з 3 па 19 верасня. Тэлерадыёкампаніі абавязаны не толькі зрабіць запіс і трансляцыю перадвыбарных выступленняў кандыдатаў, але і інфармаваць гледачоў і слухачоў аб іх загадзя з указаннем нумароў акруг кандыдатаў.

Кандыдатамі ў дэпутаты вылучаліся 365 чалавек, што амаль у два разы менш у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2004 года, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя