06-10, 18:30

У.Пуцін прапануе стварыць Беларусі і Расіі валютны пул

Старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін прапануе стварыць Беларусі і Расіі валютны пул і пашырыць выкарыстанне расійскага рубля ва ўзаемных разліках. З такой ініцыятывай ён выступіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у Мінску.

"Ва ўмовах міжнароднага валютнага крызісу мы павінна ўважліва сачыць за падзеямі, што адбываюцца, своечасова рэагаваць на іх", - сказаў Уладзімір Пуцін, адзначыўшы пры гэтым зацікаўленасць у далейшым паглыбленні валютнай інтэграцыі, у тым ліку "пры дапамозе стварэння валютнага пула, пашырэння выкарыстання расійскага рубля ва ўзаемных разліках".

"У нас вялікі аб'ём супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетыцы. Незразумела, чаму мы з вамі, рэалізуючы буйныя праекты, да гэтага часу праводзім разлікі ў доларах ЗША, а між тым праблемы, з якімі сутыкаецца амерыканская эканоміка, амерыканская валютная сістэма, нам добра вядомы",
- сказаў кіраўнік расійскага ўрада.

Паводле яго слоў, з парадку дня не здымаецца пытанне ўвядзення ў перспектыве адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве. Уладзімір Пуцін паведаміў, што бакі рухаюцца ў гэтым напрамку спакойна, вырашаючы пры гэтым неабходныя пытанні бяспекі, а таксама з улікам інтарэсаў як беларускага, так і расійскага бакоў.

Характарызуючы ў цэлым двухбаковае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, Уладзімір Пуцін сказаў: "Мы павінны быць задаволены тым, як развіваюцца двухбаковыя эканамічныя сувязі. Прырост тавараабароту за восем месяцаў 2008 года склаў 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года. Для Расіі гэта рэкордны паказчык у параўнанні з іншымі партнёрамі", - сказаў ён.

Разам з тым расійскі прэм'ер падкрэсліў: "Мы ведаем, што не ўсіх мэт мы дабіваемся. Гэта нястрашна. Галоўнае, што мы такія мэты бачым, умеем фармуляваць, у цэлым рухаемся ў напрамку іх рэалізацыі". Ён адзначыў узрастаючую ступень кааперацыі паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі, асобнымі галінамі эканомікі. Важна таксама супрацоўніцтва ў мытнай сферы, дзе галоўная мэта - стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. "Гэта, безумоўна, будзе павышаць нашы канкурэнтныя перавагі ў адносінах з іншымі краінамі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя