08-10, 10:51

Віцэ-спікеру парламента Эстоніі Крыйсціне Оюланд адмоўлена ў беларускай візе

Віцэ-спікеру парламента Эстоніі, намесніку старшыні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Крыйсцине Оюланд, адмоўлена ў беларускай візе. Яна планавала наведаць Беларусь 9-10 кастрычніка.

- Беларускі рэжым у чарговы раз даказаў, што жаданне палепшыць адносіны з краінамі Захаду толькі словы, да якіх нельга ставіцца сур'ёзна, - заявіла Оюланд. Падчас свайго візіту Оюланд планавала сустрэцца з прадстаўнікамі некаторых апазіцыйных рухаў. Па яе меркаванню, менавіта з-за гэтага ёй адмовілі ў выдачы візы, паведамляе сайт novosti.err.ee.

Таксама Оюланд заявіла аб тым, што, паводле ацэнкі АБСЕ, парламенцкія выбары ў Беларусі не былі прызнаныя дэмакратычнымі.

Адзначым, што палітычная кар'ера Крыйсціны Оюланд доўжыцца ўжо 16 гадоў. І ні разу за гэты час ёй не адмаўлялі ў атрыманні віз, паведамляе Хартыя-97.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя