09-10, 16:32

Бандажэўскі зарэгістраваў у Літве рух у абарону рэпрэсаваных

У Літве зарэгістраваны грамадскі рух у абарону рэпрэсаваных у Беларусі, паведаміў БелаПАН адзін з яго заснавальнікаў прафесар Юрый Бандажэўскі.

Паводле яго слоў, заснавальнікамі руху выступілі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, буйныя прадпрымальнікі і юрысты.

Вучоны ўпэўнены, што такое супрацоўніцтва беларусаў і літоўцаў «дасць плён». «Мы будзем дапамагаць усім беларускім грамадзянам, хто змагаецца за свае правы. Такая дапамога вельмі важная, бо ў Беларусі няма эфектыўнага інструмента абароны правоў чалавека», — сказаў Ю.Бандажэўскі. Паводле яго слоў, у хуткім часе заснавальнікі руху ўстановяць кантакты з афіцыйнымі міжнароднымі структурамі, каб мець магчымасць эфектыўна дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў абароне.

"Рэч у тым, што любое ўшчамленне правоў чалавека з’яўляецца рэпрэсіямі, вось чаму мы будзем аказваць любую, у тым ліку маральную, матэрыяльную і юрыдычную, дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу», — сказаў ён.

 Вучоны з Гомеля доктар медыцынскіх навук Юрый Бандажэўскі, аўтар даследаванняў аб уплыве малых доз радыяцыі на арганізм чалавека, шэсць гадоў правёў у турме за атрыманне хабару. Сваю віну ён не прызнаў, заявіўшы, што беларускія ўлады такім чынам расправіліся з ім за яго навуковую дзейнасць, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя